АЎТАРЫ ТАЛЕНАВІТА ВЫКАЗВАЮЦЬ ЦЯГУ ДА РОДНЫХ МЯСЦІН. ТАК УЖО ЗДАРЫЛАСЯ, ШТО ЦЯПЕР ДЛЯ НАС СЛОВЫ НАШАГА КЛАСІКА АЛЕСЯ СТАВЕРА "У РОЗНЫХ КРАЯХ ПАБЫВАЦЬ", СТАНОВІЦЦА ЎСЁ СКЛАДАНЕЙ ДЛЯ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ. А "РОДНЫ КУТ" СТАНОВIЦЦA АСАБЛIВА МІЛЫМ, КАЛІ МЫ ЯГО ЯК СЛЕД ДАВЕДАЕМСЯ. Адпачынак ў Белавежскай Пушчы Вядома, што пазнанне Беларусі можна пачаць з Мінска і іншых гарадоў, але больш душэўным і глыбокім будзе пазнанне праз прыроду і гісторыю знакавых месцаў краіны. Адным з такіх месцаў, без сумненняў, з'яўляецца Белавежская Пушча. Тут можна наведаць музей прыроды ў Камянюках, паглядзець вальеры з дзікімі жывёламі, схадзіць у рэзідэнцыю Дзеда Мароза, паспрабаваць "пушчанкі" і гэтак далей. Але ў нейкі момант ты разумееш, што з`яуляешся пасіўным удзельнікам турыстычнай масоўкі. І мімаволі задаешся пытаннем: "А ці нельга ўбачыць пушчу сваiмi вачыма, зліцца з прыродай, адчуць яе моц і прыгажосць» Такія магчымасці вам дае новая аграсядзіба "Белавежскі кут", якая знаходзіцца на краі гэтага ўнікальнага прыроднага запаведніка. Месца, абранае для сядзібы, незвычайна прыгожае - непасрэдна на самам ускрайку Белавежскага лесу, дзе працякае маленькая рачушка і пачынаюцца раўнінныя выпасы дзікіх і хатніх жывёл. Таксама гэта ўскраіна вёскі Новы Двор, якая сама па сабе з'яўляецца цікавым гістарычным і этнаграфічным аб'ектам.

Вядома, што пазнанне Беларусі можна пачаць з Мінска і іншых гарадоў, але больш душэўным і глыбокім будзе пазнанне праз прыроду і гісторыю знакавых месцаў краіны. Адным з такіх месцаў, без сумненняў, з'яўляецца Белавежская Пушча. Тут можна наведаць музей прыроды ў Камянюках, паглядзець вальеры з дзікімі жывёламі, схадзіць у рэзідэнцыю Дзеда Мароза, паспрабаваць "пушчанкі" і гэтак далей. Але ў нейкі момант ты разумееш, што з`яуляешся пасіўным удзельнікам турыстычнай масоўкі. І мімаволі задаешся пытаннем: "А ці нельга ўбачыць пушчу сваiмi вачыма, зліцца з прыродай, адчуць яе моц і прыгажосць» Такія магчымасці вам дае новая аграсядзіба "Белавежскі кут", якая знаходзіцца на краі гэтага ўнікальнага прыроднага запаведніка. Месца, абранае для сядзібы, незвычайна прыгожае - непасрэдна на самам ускрайку Белавежскага лесу, дзе працякае маленькая рачушка і пачынаюцца раўнінныя выпасы дзікіх і хатніх жывёл. Таксама гэта ўскраіна вёскі Новы Двор, якая сама па сабе з'яўляецца цікавым гістарычным і этнаграфічным аб'ектам. Гісторыя вёскі ўзыходзіць да далёкага і знамянальнага 1518 года (калi адбылося вяселле Жыгімонта першага старога з дачкой міланскага герцага Бонай Сфорца), праз яе пралягалі важныя ваенна-гандлёвыя шляхі з Мінска, Слоніма, Ваўкавыска на Камянец, Брэст і далей на Люблін, Кракаў. Прыкладна ў гэты ж час вёсцы было нададзена Магдэбургскае права, па якім усталёўваўся прыярытэт мясцовых органаў самакіравання над уладай дзяржаўных чыноўнікаў і ваяводаў. Сведчанні багатага мінулага вёскі засталіся і ў тапаніміцы "стражнiцкае поле", "шведская дарога". Адпачываючы у нас, вы можыце пагрузіцца ў яшчэ больш старажытную гісторыю і наведаць "камень яцвягаў", які знаходзіцца ў глухім Белавежскім лесе. Аматары цесных зносін з прыродай могуць назіраць вольны статак зуброў, якiя даўно пасяліліся побач з вёскай. Атрымаць асалоду ад флоры і фауны самага вялікага ў Еўропе прыроднага балота - Дзікага, наведаць далёкія і амаль закінутыя Белавежскія хутары і вёскі, паляўнічыя заiмкi, праехаць па старых непраходных дарогах, якім налічваецца не адна сотня гадоў. Ва ўсім гэтым Вам дапаможа кваліфікаваны персанал сядзібы.