АЎТАРЫ ТАЛЕНАВІТА ВЫКАЗВАЮЦЬ ЦЯГУ ДА РОДНЫХ МЯСЦІН. ТАК УЖО ЗДАРЫЛАСЯ, ШТО ЦЯПЕР ДЛЯ НАС СЛОВЫ НАШАГА КЛАСІКА АЛЕСЯ СТАВЕРА "У РОЗНЫХ КРАЯХ ПАБЫВАЦЬ", СТАНОВІЦЦА ЎСЁ СКЛАДАНЕЙ ДЛЯ АЖЫЦЦЯўЛЕННЯ. А "РОДНЫ КУТ" СТАНОВIЦЦA АСАБЛIВА МІЛЫМ, КАЛІ МЫ ЯГО ЯК СЛЕД ДАВЕДАЕМСЯ.

Адпачынак ў Белавежскай Пушчы

Вядома, што пазнанне Беларусі можна пачаць з Мінска і іншых гарадоў, але больш душэўным і глыбокім будзе пазнанне праз прыроду і гісторыю знакавых месцаў краіны. Адным з такіх месцаў, без сумненняў, з'яўляецца Белавежская Пушча. Тут можна наведаць музей прыроды ў Камянюках, паглядзець вальеры з дзікімі жывёламі, схадзіць у рэзідэнцыю Дзеда Мароза, паспрабаваць "пушчанкі" і гэтак далей. Але ў нейкі момант ты разумееш, што з`яуляешся пасіўным удзельнікам турыстычнай масоўкі. І мімаволі задаешся пытаннем: "А ці нельга ўбачыць пушчу сваiмi вачыма, зліцца з прыродай, адчуць яе моц і прыгажосць»
Такія магчымасці вам дае новая аграсядзіба "Белавежскі кут", якая знаходзіцца на краі гэтага ўнікальнага прыроднага запаведніка. Месца, абранае для сядзібы, незвычайна прыгожае - непасрэдна на самам ускрайку Белавежскага лесу, дзе працякае маленькая рачушка і пачынаюцца раўнінныя выпасы дзікіх і хатніх жывёл. Таксама гэта ўскраіна вёскі Новы Двор, якая сама па сабе з'яўляецца цікавым гістарычным і этнаграфічным аб'ектам.

Гасцявы дом у Белавежскай пушчы

Гасцявы дом "Белавежскі Праванс"

да 8 чалавек
Камфортны адпачынк у двухпавярховым гасцявым доме "Белавежскі Праванс".
Нашых гасцей чакаюць тры асобныя ўтульныя спальні, спадарожнікавае тэлебачанне, WI-FI, музычны цэнтр з DVD, караоке, душавая, пральная машына, фен, кухня, абсталяваная ўсім неабходным.

Гасцявы дом "Скандынаўскі ХЮГЕ"

да 8 чалавек
Выдатны варыянт для спакойнага адпачынку і натхнення, ён абавязкова падзеліць з Вамі самыя прыемныя моманты вашага адпачынку і застанецца назаўжды ў вашай душы цёплай часцінкай якая будзе нагадваць вам аб вашым адпачынку на самым краі Белавежскай пушчы.

"Белавежскі кут" прапануе вам атрымаць неверагодныя эмоцыi, пракацiўiшыся на разнастайных транспартных сродках, сярод якіх ёсць і ровары, і матацыклы, і пазадарожнікі, якія выйгравалі не адзін Трофі-рэйд як у Беларусі, так і за мяжой. Ёсць і цалкам унікальныя транспартныя сродкі - выдатна адноўлены рэтрамабiль і унiкальны аўтамабіль-монстар, вышынёй 3 метра і даўжынёй 7 метраў, умяшчальнасцю 9 чалавек пад назвай «Малыш».



Паслугi

  • Лазня на дровах
  • Карчма
  • Катанне на «Малыше»
  • Арганізацыя экскурсій
  • Паляванне
  • Рыбалка
Дзе мы знаходзімся
Республика Беларусь, Гродненская область, Свислочский район,
агрогородок Новый Двор, ул. Заречная, 48
52.831723, 24.365551

Тэлефануйце!

Viber
Telegram
Whatsapp

У вас ёсць пытанні?

Кантакты